Самай папулярнай радыёстанцыяй Мінска застаецца «Юністар».

Яго доля складае 17,6%. Услед ідуць «Новае радыё» (11,8%) і «Радыё Рокс» (10,7%). У «Рускага радыё» — 10,1%, а ў «Гумар ФМ» — 9,3%.

Такія вынікі за 9 месяцаў года паказала даследаванне, якое выканала «Геўс Медыя» па замове «АМГ-Кансалт». Апытанне праводзілася па тэлефоне.

Тры месяцы таму «Рускае радыё» трымалася ў Мінску на другім месцы. 

Калі ж лічыць долю радыёстанцый у Мінску і абласных цэнтрах разам, то лідарам застаецца «Радыё Рокс» з яго шансонам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?