Завод у аграгарадку Гарадзец, што ў Кобрынскім раёне, пачалі будаваць у канцы 1970-х. Меркавалася, што ён будзе забяспечваць кармамі пагалоўе жывёлагадоўчага комплексу мясцовай гаспадаркі, аднак будоўля была замарожаная. Будынак пачаў разбурацца. Аб'ект вышынёй 22 м з незакрытымі лесвічнымі маршамі нёс рэальную пагрозу здароўю і жыццю людзей. Улічваючы немэтазгоднасць аднаўлення будаўніцтва, раённыя ўлады прынялі рашэнне аб зносе даўгабуду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?