У Мінску ў мужчыны на балконе жыве кабан. Суседзі наракалі на пастаянны смурод, і цяпер гаспадару пагражае штраф да 30 базавых велічынь за парушэнне санітарна-гігіенічных нормаў.

Якіх яшчэ рэдкіх жывёлаў можна сустрэць у Беларусі?

У прэс-службе Мінпрыроды газеце «Рэспубліка» паведамілі: на 1 кастрычніка зарэгістравана больш за 6000 дзікіх жывёл. Яны ўтрымліваюцца ў юрыдычных (85 месцаў утрымання) і фізічных асоб (25 месцаў утрымання).

Больш за ўсё зарэгістравана павукоў, удаваў і пітонаў, менш — кракадзілаў, ігуан і тыграў.

Каб завесці рэдкую жывёлу, трэба атрымаць дазвол Мінпрыроды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0