Папулярны турыстычны гід AFAR склаў спіс з дзевяці гарадоў Еўропы, якія ідэальныя для Калядаў, але без натоўпаў турыстаў. Каб адчуць дух Калядаў, але без народных мас, адпраўляйцеся ў гэтыя еўрапейскія гарады.

Спіс выглядае наступным чынам: Кобург (Германія), Вінчэстэр (Англія), Антверпен (Бельгія), Карціна д'Ампецца (Італія), Кальмар (Францыя), Заграб (Харватыя), Орхус (Данія), Ратэнбург-об-дэр-Таубер (Германія), а таксама Вільня.

«Сталіца Літвы — адзін з самых недаацэненых гарадоў Еўропы, прапануе свята сярод барочнай архітэктуры і шпацыр па займальным сярэднявечным Старым горадзе. Зімой пакрытыя снегам вуліцы Вільні выглядаюць рамантычна, а ў снежні тут цэлых дзевяць калядных рынкаў, зазначае AFAR.

Традыцыйна ў Вільні на Каляды ставіцца вельмі прыгожая елка, фота vilnia-by.com

Традыцыйна ў Вільні на Каляды ставіцца вельмі прыгожая елка, фота vilnia-by.com

«У снежні на Кафедральным пляцы Вільні вы знойдзеце глінтвейн, выпечку і традыцыйныя літоўскія пачастункі, а на Ратушнай плошчы зможаце купіць мноства падарункаў і ўпрыгожанняў. Калі вы прыедзеце ў Вільню 1 снежня, калі там праводзіцца Міжнародны калядны дабрачынны кірмаш, то зможаце набыць святочныя тавары з усяго свету. А калі будзеце ў Вільні з 18 па 23 снежня, то адпраўляйцеся да дызайнерскага сквера на плошчы Вінцаса Кудзіркі, дзе будуць прадстаўлены ўнікальныя рэчы літоўскіх дызайнераў і працы мастакоў», — адзначае турыстычны партал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0