08.11.2018 / 12:01

10 лістапада — падарожжа з кантрабандыстамі ў міжваенную Польшчу 21

Пераход праз мяжу, перастрэлкі, налёт на тавар, песні-танцы нашых дзядоў, каларытныя персанажы, конкурсы-забавы — усё гэта гумарыстычна-прыгодніцкая праграма «Дарогамі кантрабандыстаў». Адчуйце каларыт жыцця ў міжваенны перыяд на польска-савецкім памежжы.

Фота Івана Мураўёва.

Сюжэт наступны. Група несвядомых грамадзян, якія не жадаюць працаваць за працадні у сацыялістычным раі, вырашае нелегальна перайсці кардон. Знаходзяць правадыра, але тут іх перахопліваюць супрацоўнікі ОГПУ.

Фота Івана Мураўёва.

«Залётных» на разгляд адпраўляюць у Заслаўе, дзе як раз знаходзіцца высокае начальства.

Але, аказваецца, сярод схопленых турыстаў ёсць аўтарытэтны злодзей, у планы якога не ўваходзіць перасяленне ў засценкі ГПУ. У выніку на канвой нападаюць, госці нечакана зноў на волі.

Фота Івана Мураўёва.

Жулікі прымаюць рашэнне ўцякаць ад пагоні за польскі кардон, але тады што рабіць з турыстамі? У схроне вялікая партыя тавару, які трэба пераправіць «на той бок». Кантрабандысты вырашаюць узяць турыстаў з сабой і выкарыстаць іх у ролі насільшчыкаў кантрабанды праз заходнюю мяжу. На меліне ў Заслаўі («мелінай» у Беларусі называлася тое, што савецкія злодзеі пасля пераназвалі ў «маліну») ўсім робяць дакументы — і транспарт пачынае рух да польскага кардону…

Фота Івана Мура'ёва.

…Нелегальны пераход мяжы, перастрэлкі, агранда (налёт) стануць прыгодніцкай часткай свята.

Фота Івана Мураўёва.

А пасля ўсіх выпрабаванняў гасцей чакае цёплы гасцінны хутар і рэтра-праграма. Песні, танцы нашых дзядоў, каларытныя персанажы, конкурсы-забавы дапамогуць адчуць каларыт жыцця ў міжваенны перыяд на польска-савецкай памежжы.

Даведацца падрабязнасці і запісацца ў групу міжваенных кантрабандыстаў можна па тэлефонах:

(17) 203-69-70

(17) 226-03-02

(29) 682-58-07

(29) 772-77-58

Болей інфармацыі — на сайце www.zamak.by.

Фонд «Краіна замкаў». УНП 690382807

2
райцэнтр / Адказаць
29.10.2018 / 11:01
"А пасля ўсіх выпрабаванняў гасцей чакае цёплы гасцінны хутар і рэтра-праграма. Песні, танцы нашых дзядоў, каларытныя персанажы, конкурсы-забавы дапамогуць адчуць каларыт жыцця ў міжваенны перыяд на польска-савецкай памежжы."
Вар'яты? Падарожжа ў Курапацкі лес было б адпаведным завяршэннем такіх пераходаў польска-савецкай мяжы. Самае паскуднае, што не людзей ад савецкага генацыду ратавалі, а дыверсантаў пераводзілі праз мяжу - каб потым акупаваць - спачатку да Брэста Літоўскага, а потым і па самую Атлянтыку.
Так і адбылося.

https://nn.by/?c=ar&i=218164
0
? / Адказаць
29.10.2018 / 12:03
Люди! Прочитайте Сергея Песецкого. Можно скачать бесплатно на рояльлиб. Жаль,что там только 2 книжки. Зато каких!!!??? Не пожалеете.
0
Мiця Выкручанскi / Адказаць
29.10.2018 / 12:40
....читаем Песецкого С.М....и получаем ответы на все вопросы !
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру