Фота МЗС

Фота МЗС

Начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі — прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз пракаментаваў журналістам заяву міністра замежных спраў Украіны Паўла Клімкіна, паведамляе БелТА.

Напярэдадні Павел Клімкін заявіў, што знаходжанне ўкраінскіх грамадзян на тэрыторыі Беларусі можа быць патэнцыйна небяспечным, бо на ёй дзейнічаюць расійскія ўладныя структуры.

«Нашы ўкраінскія калегі перастроіліся на мысленне выключна ваеннымі катэгорыямі, у тым ліку і ў дачыненні да самага блізкага свайго суседа — Рэспублікі Беларусь. Літаральна ўчора ў Вене яны намалявалі страшылкі пра нейкія танкавыя армады, нападнікаў на Украіну з тэрыторыі Беларусі. Хоць прэзідэнт нашай краіны неаднаразова казаў, што «акупаваць» Украіну могуць толькі армады беларускіх трактароў або камбайнаў», — сказаў Анатоль Глаз.

Таксама Анатоль Глаз нагадаў, што міністр згадаў пра небяспекі для ўкраінскіх грамадзян у Беларусі. «Няма сэнсу каментаваць гэтую байку. Давайце спытаем у 160 тыс. украінскіх бежанцаў, якія ў розны час прыбылі ў нашу краіну, дзе ім бяспечней жыць, вучыцца і працаваць. Або ў паўтара мільёна ўкраінскіх грамадзян, якія наведалі Беларусь толькі сёлета. Я думаю, што мы пачуем выразны, ясны адказ на пастаўленыя пытанні», — адзначыў прэс-сакратар МЗС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0