У гэтыя дні праходзіць чацвёрты «Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам» - выстава-продаж маладых беларускіх мастакоў. Для ўдзелу ў салоне былі адабраныя 124 працы, створаныя за апошнія тры гады. Усе экспанаты можна набыць.

«НН» пабывала на выставе і паказвае, якія незвычайныя экспанаты можна пабачыць на «Восеньскім салоне».

Ніколі не адгадаеце, як называецца гэта карціна. «Камсамольскае возера».

Ніколі не адгадаеце, як называецца гэта карціна. «Камсамольскае возера».

Эка-арт праект «SDGs» арт-суполкі «12» -0 гэта спалучэнне скульптуры і відэа-арту. 17 рознакаляровых сфераў з перапрацаваных матэрыялаў сімвалізуюць мэты ўстойлівага развіцця, а відэа-арт сімвалізуе немагчымасць людзей дамовіцца, каб захаваць нашу планету. 

«У пошуках святла» Алесі Скарабагатай — самая дарагая праца выставы. Каштуе 36 400 рублёў

«У пошуках святла» Алесі Скарабагатай — самая дарагая праца выставы. Каштуе 36 400 рублёў

На карціне «Сустрэча на высокім узроўні» Аляксандра Бельскага, дарэчы, можна пазнаць віцэ-прэм'ера Міхаіла Русага і кіраўніка Белгазпрамбанка Віктара Бабарыку.

Гэтыя і іншыя працы можна пабачыць да 4 лістапада ў палацы мастацтва па адрасе Казлова, 3. 

Уваход каштуе 5 рублёў, ільготны - 2,5 рублі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?