Фота Паўла Міцкевіча

Фота Паўла Міцкевіча

Салоны лайнераў расійскага «Аэрафлота» аформілі ў стылі вышыванак. Сурвэткі, пакуначкі з цукрам, падушкі на сядзеннях бізнэс-класа — на ўсё гэта нанесены нацыянальны арнамент, піша kp.by

Спачатку можа падацца, што вышыванка — беларуская. Менавіта такое спалучэнне старажытных сімвалаў ўжо даўно прывыклі бачыць у афармленні розных аб'ектаў беларусы. Аднак па словах спецыялістаў, канкрэтна гэты ўзор выкарыстоўваўся на тэрыторыях як сучаснай Беларусі, так і Расіі.

— Некарэктна казаць, што гэта чыста беларуская вышыванка. І ў беларусаў, і ў рускіх такі арнамент існаваў, — адказаў kp.by загадчык філіяла Веткаўскага музея стараверства і беларускіх традыцый імя Шклярава Пётр Цалко.

Бортправаднікі растлумачылі, што з такім рэбрэндынгам лайнеры «Аэрафлота» лётаюць ўжо не першы месяц, аднак пра паходжанне вышыванкі нічога не ведаюць.

Нагадаем, яшчэ ў 2016 годзе нацыянальны перавозчык «Белавія» адзеў свае самалёты ў вышыванку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?