Узровень баявой і аператыўнай падрыхтоўкі расійскіх войскаў павінен быць павышаны, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на сустрэчы з вышэйшымі афіцэрамі і пракурорамі.

«Трэба ў поўнай меры ўлічваць досвед ваенных аперацый у Сірыі, характар патэнцыйных пагроз, вырашаць усе больш складаныя, шмат планавыя задачы», — сказаў вярхоўны галоўнакамандуючы, адзначыўшы, што такія задачы расійскія вайскоўцы ўжо адпрацоўвалі ў ходзе найбуйнейшых у гісторыі РФ вучэнняў «Усход 2018».

Разам з тым, як падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, «Расія нікому не пагражае і строга выконвае прынятыя на сябе абавязацельствы ў сферы міжнароднай бяспекі і кантролю за ўзбраеннямі». «Пры гэтым наш абавязак зрабіць усё неабходнае для надзейнай абароны Радзімы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0