Аляксей выйшаў з Магілёва, апрануты, як і іншыя ссыльныя, у шэры капялюш з двума шырокімі вушамі і шэры плашч, які самі арыштанты называлі «бродяга».

11 лістапада 1863 года Аляксей замаляваў арыштанцкія капялюш і плашч.

11 лістапада 1863 года Аляксей замаляваў арыштанцкія капялюш і плашч.

Падарожжа Вайніловіча прайшло праз многія гарады. Так, у Смаленску ў паўстанцаў «праводзілі рэвізію», забіраючы ўсе рэчы. У Маскве ў «выхаваўчых мэтах» дэманстравалі клетку, у якой ў 9-кілаграмовых нажных кандалах два месяцы ўтрымлівалі іншага паўстанца — Емяльяна Пугачова, — пакуль не пакаралі смерцю ў студзені 1775-га. Аляксей перамаляваў клетку ў свой дзённік.

Клетка Емяльяна Пугачова, якую паказвалі паўстанцам.

Клетка Емяльяна Пугачова, якую паказвалі паўстанцам.

Спачатку Вайніловічы жылі ў горадзе Турынску (сёння ў Свярдлоўскай вобласці), затым у Омску. Дзённік скончыўся 1867 годам: бацька Аляксея Вайніловіча разам з некалькімі іншымі ссыльнымі напісаў на імя омскага губернатара прашэнне аб ад’ездзе з Сібіры. Першы раз беспаспяхова, а вось на другі раз дазвол быў атрыманы. Але чамусьці ў сваім звароце Лукаш Вайніловіч не ўзгадаў пра сына, 18-гадовага Аляксея. У адрозненне ад бацькі, ён мусіў застацца ў высылцы.

Невядома, калі дакладна Аляксей Вайніловіч вярнуўся дадому. Вядома, што ў міжваенны час ён жыў у Заходняй Беларусі і перадаў свой дзённік у гродзенскі музей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?