Урачыстая цырымонія гашэння паштовай маркі «100 гадоў камсамолу» прайшла сёння ў Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску, перадае БелТА.

Фота: БелТА.

Фота: БелТА.

Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Нацыянальным мастацкім музеем, дзе сёння адкрылася выстава «Юнацтва камсамольскае», прысвечаная 100-годдзю ВЛКСМ.

«Камсамол — трывалы падмурак, на якім цяперашняе пакаленне моладзі можа смела і ўпэўнена будаваць будучыню нашай краіны», — сказаў міністр адукацыі Ігар Карпенка на цырымоніі.

Ён назваў стагоддзе стварэння ВЛКСМ знакавай падзеяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0