Моладзевыя апазыцыйныя актывісты ўзьнялі нацыянальныя сьцягі на стадыёне «Дынама» падчас футбольнага матчу «БАТЭ‑Рэал».

Бел‑чырвона‑белыя сьцягі луналі над стадыёнам нядоўга: амапаўцы, што кантралявалі футбольных заўзятараў, вырвалі сьцягі з рук актывістаў і нават паспрабавалі вывесьці з натоўпу маладафронтаўца Вадзіма Ханяўку быццам бы для праверкі дакумэнтаў.

І тут здарылася незвычайнае: барысаўскія фанаты, што знаходзіліся побач, абхапілі маладзёна рукамі і не дазволілі яго затрымаць.
«Барысаўскія хлопцы, наўпрост абхапілі мяне за плечы і трымалі, сказаўшы амапаўцам, што зь іх дастаткова будзе і забраных сьцягоў», — кажа Вадзім.

Нагадаем, беларуская каманда прайграла гішпанцам з лікам 0:1.

mfront.net

 Фота Юліі Дарашкевіч

Фота Юліі Дарашкевіч

Глядзі таксама:
БАТЭ - Рэал - 0:1
Сьцягі і партрэты. Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч
У чатырох групах вызначыліся ўсе ўдзельнікі плэй-оф

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0