Вера Бурлак стала лаўрэаткай Прэміі Шэрмана — 2018 за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там Аліса».

Уручэнне прэміі адбылося 25 кастрычніка, у дзень народзінаў патрона ўзнагароды — перакладчыка, праваабаронцы і літаратуразнаўцы Карласа Шэрмана (1934—2005).