У Мінску адбыўся канцэрт памяці Аляксандра Кулінковіча ФОТАРЭПАРТАЖ
Сёння ў Мінску адбыўся вялікі канцэрт, прысвечаны памяці Аляксандра Кулінковіча — музыканта, паэта, лідара гурта «NeuroDubel», што памёр 4 жніўня.
Праз год гурту споўнілася б 30 гадоў; наступным летам Кулінковіч планаваў адзначыць юбілей канцэртам у PrimeHall, дзе «NeuroDubel» ні разу не выступаў сольна. Музыкі адыгралі вялікую праграму без свайго лідара.
З групай праспявалі сябры і калегі Кулінковіча: Лявон Вольскі, Алег Хаменка, Юрый Стыльскі, Ігар Варашкевіч, Уладзімір Пугач, Зміцер Вайцюшкевіч, Аляксандр Памідораў, Алесь Мышкевіч, Алесь Лютыч, Зоя Схончык, Ангус Тарнада, Lesley Knife і іншыя.
Грошы, атрыманыя ад канцэрту, пойдуць на ўсталяванне помніка Аляксандру Кулінковічу, выданне зборніка яго публіцыстыкі, а таксама альбома з фотаздымкамі гурта.
Каментары