Канцэрн «Белнафтахім» плануе у 2019 годзе павялічыць пастаўкі беларускай прадукцыі на ўкраінскія рынкі на 30%. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар кампаніі «БНХ Украіна» Алег Вялічка сёння на выставе I Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны, які праходзіць 25-26 кастрычніка ў Гомелі, перадае БелТА.

«БНХ Украіна» з'яўляецца тавараправоднай сеткай канцэрна «Белнафтахім», спецыялізуецца на рэалізацыі прадукцыі прадпрыемстваў канцэрна на тэрыторыі Украіны.

Пасля заключэння апошніх дамоўленасцяў паміж Пуціным і Лукашэнкам у расійскім друку распаўсюджвалася меркаванне, што Расія прымусіць Беларусь істотна скараціць пастаўкі нафтапрадуктаў ва Украіну. Аднак сённяшняя заява ўкраінскага бізнэсмена абвяргае такое меркаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0