Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка прыляцеў у Гомель для ўдзелу ў I Форуме рэгіёнаў Беларусі і Украіны. Борт кіраўніка ўкраінскай дзяржавы прызямліўся ў міжнародным аэрапорце горада, піша БелТА.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка і віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Ляшэнка.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка і віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Ляшэнка.

Ля трапа Парашэнку сустракалі віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Ляшэнка, старшыня Гомельскага гарвыканкама Пётр Кірычэнка, а таксама віцэ-прэм'ер-міністр — міністр рэгіянальнага развіцця, будаўніцтва і ЖКГ Украіны Генадзь Зубко.

Перад удзелам у пленарным пасяджэнні Форуму рэгіёнаў кіраўнікі Беларусі і Украіны правядуць двухбаковую сустрэчу. Як раней паведамлялі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы, асноўная ўвага на перамовах будзе нададзена развіццю гандлю, эканамічнаму і інвестыцыйнаму супрацоўніцтву дзвюх краін праз прызму патэнцыялу прамых кантактаў на ўзроўні рэгіёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0