Галоўным следчым упраўленнем завершана расследаванне крымінальнай справы аб забойстве дзвюх жанчын у Бабруйску, паведамляе сайт ведамства. 

Па дадзеных следства, 20 ліпеня жанчыны, адной з іх было 27 год, другой — 28, у адной з забаўляльных устаноў горада пазнаёміліся з мужчынам. Пасля гэтага кампанія накіравалася да яго дадому, каб распіваць спіртныя напоі. У нейкі момант разгарэўся канфлікт, падчас якога гаспадар кватэры нанёс жанчынам шматлікія ўдары рукамі, нажом і малатком. Ад атрыманых ран жанчыны памерлі на месцы.

Вядома, што жанчыны спрабавалі ўратавацца, замкнуліся ў ванным пакоі, адкуль патэлефанавалі ў службу 102 і паведамілі пра агрэсіўныя паводзіны мужчыны. Яны назвалі аператару вуліцу, на якой у той момант знаходзіліся, але больш дакладнага адраса паведаміць не змаглі. Кіраўніцтвам УУС Бабруйскага гарвыканкама неадкладна быў узняты асабовы склад і размеркаваны для адпрацоўкі шматкватэрных жылых дамоў па названай вуліцы горад. Адначасова былі пачаты аператыўныя мерапрыемствы, каб вызначыць кола зносін жанчын і асоб, якія іх бачылі ў апошні раз. Неўзабаве каля аднаго з дамоў супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы 36-гадовы мужчына, у кватэры якога знайшлі целы жанчын. Прадухіліць злачынства не ўдалося.

Ужо вядома, што раней мужчына неаднаразова судзімы, у тым ліку за здзяйсненне злачынстваў супраць жыцця і здароўя. Экспертызы пацвердзілі, што мужчына псіхічных разладаў не меў, мог усведамляць фактычны характар і грамадскую небяспеку сваіх дзеянняў.

Каб высветліць усе абставіны забойства, следчыя дапыталі больш за 30 сведак, у тым ліку суседзяў абвінавачванага і шэраг супрацоўнікаў міліцыі. Прыняты меры да высвятлення прычын і ўмоў, якія садзейнічалі ўчыненню злачынства.

Мужчыну прад'яўленае абвінавачванне па п.п. 1, 6 ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (наўмыснае супрацьпраўнае пазбаўленне жыцця дзвюх асоб (забойства), учыненае з асаблівай жорсткасцю). Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0