Кіраўніцтва Генштаба Мінабароны Расіі ў 2011 годзе выдала распараджэнне засакрэціць дзяцей супрацоўнікаў ГРУ, якія пражываюць у ведамасным інтэрнаце на вуліцы маршала Бірузова, гаворыцца ў расследаванні журналіста Сяргея Канева і Цэнтра «Дасье».

Засакрэчванне адбывалася наступным чынам — усім 56 дзецям, што пражывалі тады ў інтэрнаце, у графе «дата нараджэння» дадалі па 100 гадоў да рэальнага ўзросту. Гэта значыць тым, хто нарадзіўся ў 2005-м, упісвалі 1905 год, у 2010-м - 1910-ы.

Па словах крыніцы ў ваенным ведамстве, усё адкрылася, калі Пенсійны фонд чарговы раз правяраў спісы сталічных пенсіянераў і раптам выявіў няўлічаных стогадовых жыхароў, што кампактна пражываюць у двух дамах.

Супрацоўнікі ПФР падумалі, што гэта нейкая ашуканская схема, і нават хацелі звярнуцца ў паліцыю, але своечасова ўмяшалася Мінабароны і патлумачыла, у чым справа. Так што цяпер у ПФР ведаюць усіх дзяцей разведчыкаў з дома № 4 па вуліцы Маршала Бірузова і на 3-м Валакаламскім праездзе дом 4. Ну, а заадно іх можа даведацца любы ахвочы, што мае адрасную базу масквічоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0