У гэтай серыі Алена грае памерлую жонку галоўнага героя.

«Па сюжэце мая гераіня разбіваецца ў аварыі, у яе застаецца маленькая дачка. І ў сцэнах, у якіх я ўдзельнічаю, мой экранны муж быццам успамінае тое, як мы жылі з ім да трагедыі».

Алена расказвае, што праходзіла кастынг на ролю на агульных умовах.

«Прыехала на студыю, прачытала свой тэкст, а літаральна праз пару дзён мяне запрасілі на здымкі. Я знялася ўсяго ў чатырох сцэнах, здымкі адбываліся цягам аднаго дня, але я яшчэ пасля некалькі дзён адыходзіла ад сваёй ролі, настолькі няпроста яна мне далася ў псіхалагічным сэнсе. Граць памерлага чалавека, перадаць гэту трагедыю немагчыма, калі ты цалкам не ўвойдзеш у гэты вобраз».

Што датычыцца самога Мухтара, то Алене не пашчасціла з ім здымацца ў агульных сцэнах.

«Але я бачыла Мухтара на пляцоўцы. Я скажу, што гэта цяжка быць сабакам-акцёрам. Ён жа цэлымі днямі на здымачнай пляцоўцы!»

Здымкі адбываліся ў Мінску, адзначае Ланская.

«Я сама вельмі чакаю, калі фільм выйдзе на экраны. Цікава паглядзець, што ў мяне атрымалася. Я сама свой самы строгі крытык».

Але Алена ўпэўненая, што пры першай магчымасці абавязкова паўдзельнічае ў новым кастынгу:

«Атмасфера на здымачнай пляцоўцы незабыўная, чаму б не паўтарыць гэта яшчэ раз?»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?