Паўночная і Паўднёвая Карэя размініравалі аб'яднаную зону бяспекі на мяжы. Пра гэта паведамляе CNN і дадае, што 42-ы прэзідэнт ЗША Біл Клінтан назваў яе «самым жахлівым месцам на планеце».

Як паведамілі ў Пхеньяне, Сеуле і камандаванні ААН, якое кіруе паўднёвай часткай зоны, з яе прыбраны ўсе міны і ахоўныя пасты, вывезена ўсё агнястрэльная зброя і боепрыпасы.

З пачатку аперацыі па дэмілітарызацыі мяжы было выкапана 14 наземных мін, 187 іншых выбуховых прылад і астанкі двух салдат. Відаць, яны належаць паўднёвакарэйскім грамадзянам, аднак цяпер праводзяцца дадатковыя тэсты ДНК, паведамілі ў Мінабароны Рэспублікі Карэя.

Чакаецца, што абодва бакі неўзабаве прыбяруць з мяжы лішняе абсталяванне для назірання. Пасля яны будуць ставіць прылады сачэння толькі па ўзгадненні адно з адным, а таксама пачнуць дзяліцца інфармацыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0