26.10.2018 / 15:48

Экскурсовод в Несвижском дворце назвала белорусский язык «сялянскім» 89

На экскурсіі для расійскіх турыстаў па Нясвіжскім палацы экскурсавод назвала беларускую мову «польскім дыялектам». Сведкам гэтага стаў фізік Ягор Лебядок, перадае «Еўрарадыё». 

«Экскурсавод крыху сапсавала настрой («белорусский язык начал формироваться в середине XIX века», «белорусский язык — это диалект польского языка», «белорусский язык — крестьянский язык», «Статут ВКЛ написан на церковном языке или на старославянском языке» і т.п. трызненне», — дзеліцца ўражаннямі Ягор.

Падобныя заявы могуць пацягнуць разбіральніцтва па артыкуле 9.22 Адміністрацыйнага кодэкса — прэцэдэнты ўжо былі. За публічную знявагу дзяржаўнай мовы ў Беларусі можна атрымаць штраф да 245 рублёў ($120).

Экскурсія, пра якую ідзе гаворка, адбывалася ўдзень 25 кастрычніка. Каб разабрацца ў сітуацыі, Еўрарадыё звязалася з кіраўніцтвам запаведніка «Нясвіж».

«Усе экскурсаводы правераныя і ніякай адсябеціны быць не можа, — кажа дырэктар запаведніка Сяргей Клімаў. — Гэта дзікунства. Калі інфармацыя пацвердзіцца, дык супрацоўнік больш працаваць не будзе. У нас праводзіцца тэставанне супрацоўнікаў… Звальняем за меншае: той, хто глядзіць на гадзіннік і выправаджвае людзей з залаў, — адразу звальняецца».

8
Яўхім / Ответить
26.10.2018 / 15:34
Трэба было на дыктафон запісаць. І адразу не паліць. Спачатку аднаго гіда запісаць, потым - іншага, а потым - скаргу у пракуратуру ці МУС на тое, што развялі кіраўнікі Несвіжскага замку. Я думаю, там увесь МінКульт такі, былі прэцэдэнты.
145
Сталкер / Ответить
26.10.2018 / 15:35
Экскурсаводы адсябяціну не кажуць...Тады патрэбна разбірацца з фізікам Ягорам і ягонай хлусней ...Аднак Ягору здэцца больш веры ..Бо Ягор распавядае пра тое,што некаторым падабаецца
8
думка / Ответить
26.10.2018 / 15:37
Овца.
Показать все комментарии/ 89 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера