У гэтым месяцы работнікі прадпрыемства атрымалі зарплату без зялёных аркушаў, паведамляе Медыя-Палессе.

Як распавялі работнікі райпа, з мінулага заробку з іх усё ж вылічылі грошы за атрыманыя «сертыфікаты», але ў гэтым месяцы не выдавалі больш такіх псеўдагрошай. Як сітуацыя будзе развівацца далей — работнікі ня ведаюць.

Нагадаем, у верасні работнікам райпа ў лік заработнай платы выдалі сертыфікаты — звычайныя зялёныя аркушы з пячаткай прадпрыемства і парадкавым нумарам на пэўную суму, якую трэба было атаварыць у крамах сваёй сеткі. Людзі абурыліся: чаму за свае сумленна заробленыя грошы яны павінны рабіць пакупкі там, дзе скажа працадаўца? Да таго ж, тэрміны дзеяння сертыфікатаў невялікія: не ў кожнага ёсць патрэба на працягу 10 дзён купіць прадуктаў ці прамтавараў на 50, 70 або 100 рублёў (работнікам выдавалі сертыфікаты на розныя сумы). Не купіш — сертыфікат «знікне», а, такім чынам, і ўласныя грошы. Апроч іншага, рэшта сертыфікатам не прадугледжвалася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0