Падазраванага ў збіцьці маршрутчыка расіяніна ўзялі пад варту, паведаміла «Минск-Новости» афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.
— У рамках расследавання затрымалі двух грамадзян Расійскай Федэрацыі. Аднаго з падазраваных узялі пад варту. З другім падазраваным зараз праводзяцца следчыя дзеянні, — патлумачыла Ганчарова.
Згодна з ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса Беларусі за хуліганства, здзейсненае групай асобаў, грамадзянам Расіі пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.