Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка адзначыў «важнасць місіі Беларусі» ў пытанні ўрэгулявання сітуацыі з расійскай агрэсіяй на Данбасе. Пра гэта ён сказаў 26 кастрычніка падчас выступу на Форуме рэгіёнаў Украіны і Беларусі ў Гомелі.

«Ці давяраю я Лукашэнку? На 100% давяраю! І мы пра гэта казалі. Ці важная яго місія? Вельмі важная. Як і місія Беларусі», — заявіў Парашэнка.

«Наогул у Бібліі сказана: блажэнныя міратворцы, бо яны сынамі Божымі назавуцца. Мы павінны зрабіць усё, каб спыніць вайну. Каб перасталі забіваць украінцаў, каб былі выведзеныя расійскія войскі і пачалося палітычнае ўрэгуляванне праз выбары. Але не фэйкавыя выбары, якія Расія хоча правесці праз тыдзень, а сапраўдныя выбары», — падкрэсліў прэзідэнт Украіны.

Парашэнка падзякаваў Лукашэнку і адзначыў, што «часціца Беларусі застанецца ў яго сэрцы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?