Вечарам 1 кастрычніка фотапастка, устаноўленая лясгасам каля вёскі Баршчоўка Рэчыцкага раёна, даслала фотасправаздачу. Замест прыроды яна наздымала нешта цёмнае. Праз пэўны час — тое ж самае. Супрацоўнікі вырашылі праверыць, што з ёй здарылася. Аказалася, што замацаваную на дрэве фотапастку коштам амаль 450 рублёў скралі.

Атрымалася высветліць, што камера знаходзіцца дзесьці ў лясным масіве каля вёскі Каравацічы. Мала таго, яна яшчэ некалькі дзён дасылала фотасправаздачы. Праўда зразумець, што гэта і дзе, было немагчыма.

У выніку атрымалася высветліць, што ў гэты час на месцы фотапасткі знаходзілася брыгада рабочых з Васілевіч. Аператыўнікі іх апыталі. Ужо на наступны дзень у раённы аддзел міліцыі звярнуўся 35-гадовы жыхар Васілевічаў, які прывёз фотапастку і прызнаўся ў яе крадзяжы.

Мужчына працаваў кіроўцам і вазіў брыгаду рабочых у Гомель і назад на працу. У першы дзень кастрычніка ўвечары ён спыніўся на дарозе. Мужчына адшпіліў рамяні, якімі мацавалася фотапастка, і закінуў яе ў пакет. Падчас наступнага прыпынку каля вёскі Каравацічы, схаваў яе ў лясной траве. Менавіта гэты пакет фотапастка і здымала ўсе дні. Праз тры дні ён, не прыцягваючы ўвагі, забраў прыладу. Што рабіць з камерай, мужчына так і не вырашыў.

Распачатая крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?