40-гадовая магіляўчанка купіла боты. Паклаўшы іх у камеру захоўвання, адправілася за прадуктамі, а калі вярнулася, ячэйка была адчыненая, а абутак знік, паведамляе sb.by.

Злодзея ўдалося знайсці дзякуючы камерам відэаназірання. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку з'явіліся на парозе кватэры падазраванага. 41-гадовы грузчык спачатку не хацеў адчыняць дзверы. А калі зразумеў, што яму ўжо не выкруціцца, упусціў супрацоўнікаў. Тыя і ўбачылі ў кватэры жонку гаспадара з ботамі ў руках. Яна верыла, што боты муж купіў ёй у падарунак. «Падарунак», які аказаўся малым, ужо канфіскавалі.

Мужчына можа пазбавіцца волі на 3 гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0