У бальніцы памерла чацвёртая пасажырка Renault Logan: нагадаем, аўтамабіль урэзаўся ў плуг трактара пад Чэрыкавам у пятніцу, 19 кастрычніка. За рулём аўто была 40-гадовая жанчына. Яна і яшчэ тры пасажыркі з чатырох загінулі на месцы. Усе, хто быў у машыне, былі выпадковымі спадарожніцамі, былі не знаёмыя адна з адной раней.

Фота: Ігар Уладзіміраў, vk.com/dtpmogilev.

Фота: Ігар Уладзіміраў, vk.com/dtpmogilev.

— Пацыентка памерла 26 кастрычніка, у 12.15, — распавяла намесніца галоўнага лекара Чэрыкаўскай цэнтральнай раённай бальніцы Алена Бондар. — Яна паступіла з цяжкімі траўмамі, несумяшчальнымі з жыццём.

Па словах спецыялістаў, 19-гадовую пасажырку даставілі ў бальніцу ў глыбокай коме. У яе былі цяжкія пашкоджанні галаўнога мозга. Ёй адразу зрабілі аперацыю, выклікалі хірургаў, рэаніматолагаў з Магілёва. Аднак выратаваць дзяўчыну не ўдалося.

Цётка памерлай дзяўчыны, Таццяна Мікалаеўна, кажа, што сваякі былі гатовыя да такога выніку.

Па словах Таццяны Мікалаеўны, у Магілёве Ірына працавала ў прыватнай фірме, звязанай з ацяпляльным абсталяваннем. Дадому, у Чэрыкаў, ездзіла не кожныя выходныя, але даволі часта. І ў большасці выпадкаў дабіралася на спадарожных машынах — як і гэтым разам, маўляў, так хутчэй, хай і даражэй.

— На цягніку 4 гадзіны ехаць, на машыне — 2,5, — тлумачыць жанчына. — Гэтым разам яна таксама скарысталася спадарожнай машынай. Усе, хто быў у машыне, былі выпадковымі спадарожніцамі, былі не знаёмыя адна з адной раней.

Як мяркуецца, жанчын сабраў у адной машыне анлайн-сэрвіс пошуку спадарожнікаў.

Са сваякамі іншых загінулых сям'я Ірыны ня звязвалася.

Аварыя адбылася на трасе Чэрыкаў — Магілёў — Касцюковічы позна ўвечары. За 12 кіламетраў да Чэрыкава Renault Logan уляцеў у плуг. У выніку сутыкнення чатыры жанчыны ад атрыманых траўм памерлі на месцы ДТЗ: 40-гадовая кіроўца і тры пасажыркі 19, 35 і 49 гадоў.

Паводле папярэдняй версіі, кіроўца проста не заўважыла плуг. Следства высветліла, што ён не быў абсталяваны габарытнымі агнямі і святлоадбівальнымі элементамі. Кіроўцу трактара затрымалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?