У Жлобіне ў адной з кватэр дзевяціпавярховага жылога дома адбыўся выбух бытавога газу. Пацярпелі два чалавекі, паведамляе МНС.

Выбух адбыўся ў аднапакаёвай кватэры на 7 паверсе. Моцныя апёкі ног атрымаў 25-гадовы гаспадар. Ад выбуху ў яго кватэры вынесла вокны і дзверы.

Таксама знесла сцяну ў кухні, якая абрынулася на суседзяў. Пацярпеў 26-гадовы мужчына. У яго траўма галавы.

Адна з версій прычын выбуху — адкрытая фаерка газавай пліты ў адной з кватэр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0