Магчымы выхад ЗША з дамовы пра ракеты сярэдняй і меншай далёкасці (ДРСМД) выкліча «самы розны вынік», заявіў «РИА Новости» кіраўнік Мінабароны Беларусі Андрэй Раўкоў.

«Я думаю, што выхад з гэтых пагадненняў прывядзе да… росту напружанасці ў плане гонкі ўзбраенняў. Гэта асабіста маё меркаванне. Гэта будзе нястрымнае развіццё ракет сярэдняй і малой далёкасці, і, натуральна, нічым не абмежаванае павелічэнне іх колькасці. Вынік можа быць самы розны», — сказаў Раўкоў.

Раней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што Злучаныя Штаты не маюць намеру выконваць Дамову аб ракетах сярэдняй і меншай далёкасці, калі Масква яе парушае, і выйдуць з дагавора.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0