У Ірландыі на рэферэндуме за выключэнне з канстытуцыі тэрміна «блюзнерства» прагаласавалі 71% выбаршчыкаў, вынікае з даных экзіт-полаў. Рэферэндум праходзіць адначасова з прэзідэнцкімі выбарамі, паведамляе BBC.
Афіцыйныя вынікі абвесцяць пазней у суботу.
Апошні паўнавартасны судовы працэс аб блюзнерстве прайшоў у Ірландыі ў 1855 годзе яшчэ паводле брытанскіх законаў.