Актывісты з Горадні і Сьвіслачы ўшанавалі памяць паўстанцаў Каліноўскага ў горадзе Сьвіслач Горадзенскай вобласьці 27 кастрычніка, па традыцыі напярэдадні дня памяці памерлых, Дзядоў, піша «Радыё Свабода».

На акцыю памяці сабралася каля 20 чалавек. Яны ўсклалі кветкі і паставілі зьнічы на магіле Віктара Каліноўскага, брата Кастуся Каліноўскага, і мясцовага актывіста Віктара Дзясяціка, які раней апекаваўся пахаваньнямі паўстанцаў.

Потым шэсьце прайшло да адзінага ў Беларусі помніка Кастусю Каліноўскаму і помніка Рамуальду Траўгуту. Напрыканцы актывісты наведалі фальварак Якушоўка, дзе засталіся адно падмуркі сядзібы Каліноўскіх.

Падчас ушанаваньня памяці паўстанцаў за актывістамі назіралі відэаапэратары ў цывільным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?