Відэаграфія гурта «Стары Ольса» мае папоўніцца відэа на песьні «Абарона Крычава» і «Шлях», ужо гатовы неафіцыйны відэа‑ролік гурта на рэмікс песьні «У карчме», а таксама кліп на адну з самых вядомых песень «ольсаў» — «Літвін». «Мы працавалі над «Літвінам« тры гады і ўрэшце можам сказаць: відэа цалкам гатовае. Падчас здымак мы нават своеасаблівы рэкорд паставілі, сабраўшы ў адным месцы ажно 92 беларускія рыцары», — апавядае лідэр каманды і адзін з рэжысэраў новага відэа Зьміцер Сасноўскі.

Кліпы на кампазыцыі «Абарона Крычава» і «Шлях» маюць зьявіцца неўзабаве. Прынамсі, матэрыял ужо адзьняты.
На «Шлях» сцэнар напісалі самі ўдзельнікі гурта, а вось ідэю відэа на «Абарону» прыдумаў польскі прадусар Томаш Унароўскі. У здымках, што праходзілі ў Варшаве, ўдзельнічалі прадстаўнікі польскіх рыцарскіх клюбаў.

На афіцыйным сайце гурта днямі быў прэзэнтаваны неафіцыйны відэаролік гурта. Зьміцер Сасноўскі апавядае, што гэтае відэа не для тэлебачаньня. Відэа прысьвечанае па‑за канцэртнаму жыцьцю гурта. DJ Anton Mix для відэа зрабіў рэмікс на гіт гурта пяцігадовай даўніны «Ў карчме».

І яшчэ адна навіна, зьвязаная зь відэаграфіяй «ольсаў». Скончаная праца над кліпам на адну з самых вядомых песень гурта — «Літвін», што прысьвечаная чатыром самым вялікім бітвам, у якіх перамагалі ліцьвіны‑беларусы (Сінія воды, Грунвальд, Крапіўна, Смаленск). «Мы працавалі над «Літвінам« тры гады і ўрэшце можам сказаць: відэа цалкам гатовае. Падчас здымак мы нават своеасаблівы рэкорд паставілі, сабраўшы ў адным месцы ажно 92 беларускія рыцары», — апавядае лідэр каманды і адзін з рэжысэраў новага відэа Зьміцер Сасноўскі. Акрамя яго над відэа працавалі Ф. Міхееў (рыцарскі клюб «Княжы гуф»), Л. Сьнегірова (студыя «ОКО», Менск), І. Таркан (студыя «Дуэт», Менск), а кампутарная анімацыя рабілася на студыі VS у Лімэрыку (Ірляндыя).

У бліжэйшы час «Стары Ольса» выступіць у Расеі ды Польшчы.
30 лістапада беларускі гурт дае канцэрт у Маскве ў межах праекту «Фольк‑шаленства» (клюб «План Б»), а 6 сьнежня грае ў межах фэсту «Szczodre Gody», што праводзіцца ў Драгічыне (Польшча). У Менску ж гурт можна будзе пабачыць 25 сьнежня ў клюбе «Рэактар» на «Калядным фэсьце».

А 22 лістапада, між іншым, Зьміцер Сасноўскі, справіў дзень народзінаў.

SB, ТГ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0