Бізнэсмен Аркадзь Ізраілевіч уляпаўся ў чарговы скандал.

Сутнасць у тым, што ягоная дарагая машына была прыпаркаваная на месцы для інвалідаў. У выніку вядучы Юрый Таболін, які меў права стаяць на гэтым месцы, вымушана падпёр «Бэнтлі» Ізраілевіча. 

Са словаў Таболіна, праз паўгадзіны яму пазванілі са словамі «прыбяры машыну, а то не будзе чаго прыбіраць», а потым яшчэ і аблаялі ў духу «не дарма цябе прырода абдзяліла». 

Як каментуе сітуацыю Ізраілевіч? 

Ён кажа, што ні пры чым, бо за стырном быў кіроўца. 

Але і ў шчырасці Таболіна сумняецца таксама. 

«Я быў не ў горадзе. Можа там кіроўца каго падкінуў, выйшаў ненадоўга, а тут яго падлавілі? Я не ведаю. Яго [Таболіна] аблаялі… Дык а чаму ён не выклікаў ДАІ? Законную ўладу, якая б разабралася ў парушэнні. Можа ён сам справакаваў сітуацыю, а потым з'ехаў і прапіярыўся ў фэйсбуку, а кіроўца нават пра тое не ведаў? Падключыліся цяпер Матолькі розныя (я яго не ведаю, толькі чуў трохі) — збіраюць балы і лайкі», — сказаў Ізраілевіч.

«Але я дапамагаю інвалідам згодна з 300-м указам. Калі ён сапраўдны інвалід, то я кланяюся. Маючы нейкую хваробу, ён падтрымлівае сацыяльнае жыццё, вядзе канцэрты — ён жа вядучы? Я гатовы аказаць матэрыяльную падтрымку яму: на рэабілітацыю, аперацыю, не ведаю, у чым ён можа мае патрэбу. Ну калі ўсё сапраўды так было», — падсумаваў ён. 

Чытайце таксама:

Ізраілевіч: Магчыма, у Курапатах ляжаць тыя, каго і трэба было расстраляць

Ізраілевіч патузаўся ля рэстарана ў Курапатах з пратэстоўцамі: «Там людзі стаяць за грошы»

Бізнэсмен Ізраілевіч — «Нашай Ніве»: Не мучцеся, размаўляйце па-руску!

Як бізнэсмен Ізраілевіч адрэагаваў на затрыманне Севярынца ФОТАФАКТ

«Новы час» выйграў суд у Ізраілевіча

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?