Культура1414

Самы вядомы скарб у Беларусі, што знайшлі пад Полацкам, цяпер можна падрабязна вывучыць анлайн

Цяпер на найстаражытны скарб IX-X стагоддзя, знойдзены пад Полацкам, можна праглядзець анлайн на сайце музея-запаведніка. Там знаходзіцца поўнае апісанне манет скарбу, а іх больш за сем тысяч, паведамляе gorod214.by.

Куфічныя дырхамы — гэта тонкія сярэбраныя манеты дыяметрам каля 25—30 мм, на абодвух баках якіх знаходзяцца арабскія легенды. У цэнтральнай частцы абодвух бакоў дырхама змешчаны радковыя легенды, якія змяшчаюць набожныя выслоўі і імёны ўладароў, у абавязковых кругавых легендах гэтых манет — працяг выслоўяў і найбольш значныя для нас выходныя дадзеныя (звесткі пра месца і год чаканкі).

Казьянкаўскі скарб куфічных дырхамаў з'яўляецца найбуйнейшым скарбам Старажытнай Русі. Скарб быў знойдзены ў 1973 годзе на правым беразе Дзвіны ў вёсцы Казьянкі на Полаччыне. Гэтыя каштоўнасці захоўваюцца ў музейным зборы Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

Агульная вага дырхамаў складае 19893,8 г срэбра 960°.

«Асноўная частка скарбу (7650 манет) паступіла ў фонды музея-запаведніка ў 1973-1974 гг. неўзабаве пасля выяўлення, пазней да іх дадаліся яшчэ 13 манет, якія паступілі з прыватных калекцый. Малодшая манета скарбу — дырхам Саманіда Нуха ібн Насра, бітая ў Самаркандзе ў 333 г. х. (944/945 г.) — дазваляе датаваць факт утойвання скарбу не пазней другой паловы 940-х гг.», — паведамляе прэс-служба музея.

Разглядзець скарб можа кожны ахвотны на сайце музея. Усе 7663 манеты знаходзяцца ў электронным каталогу.

Каментары14

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем2

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем

Усе навіны →
Усе навіны

У палескім Лагішыне гатовы да працы падарунак Радаслава Сікорскага

ГУР паведаміла пра знішчэнне ўчастка расійскага газаправода, які абслугоўваў ВПК

Пуцін гатовы да пагаршэння адносін з Трампам і не будзе спыняць вайну11

«Кава стане раскошай». Беларусы шакаваныя цэнамі ў крамах16

«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»17

Рубіа патлумачыў заяву Трампа пра зброю для Украіны за кошт НАТА

«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай9

У Беларусі і Расіі распрацуюць штучны інтэлект з традыцыйнымі каштоўнасцямі4

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем2

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць