У Мінску прайшло шэсце на Дзяды ў Курапаты — фотарэпартаж
Людзі рушылі ад гадзіннікавага заводу ля парку Чалюскінцаў да метро «Усход», далей па вуліцах Каліноўскага, Карбышава, Гамарніка і Мірашнічэнкі. Мітынг у Курапатах цягнуўся ад 15-й да 17-й гадзіны.
У сёлетнім шэсце ўзялі ўдзел больш за 250 чалавек.





















Рэгуліроўшчыкі на дарогах кантралявалі рух машын, пакуль праходзілі ўдзельнікі акцыі.













Дзяды — восеньскі дзень памяці продкаў. Яму прысвечаныя класічныя творы Адама Міцкевіча і Янкі Купалы.
У старыя часы Дзяды масава ўшаноўвалі ў цэнтры і на захадзе Беларусі, тады як Радаўніцу — веснавы дзень памяці продкаў — на поўдні і поўначы. Людзі прыносяць свечкі на магілы і чысцяць пахаванні перад зімой.
З канца 1980-х святкаванне Дзядоў спалучылася з днямі памяці ахвяр савецкіх расстрэлаў у Курапатах і іншых месцах масавага знішчэння насельніцтва нацыстамі і саветамі.
Каментары