Здарэнне адбылося 27 кастрычніка. 28-гадовы мужчына вярнуўся дахаты і пабачыў забітую дачку. Ёй быў адзін год.

Як паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале, у гэты час у кватэры знаходзіліся 25-гадовая маці дзяўчынкі і 47-гадовы знаёмы сям'і, яны былі п'яныя.

Паводле інфармацыі «Медыя-Палесся», напярэдадні вечарам у госці да сям'і прыйшла пара. Падчас застолля кампанію раздражняў плач малой. Дзіця забілі, перарэзаўшы яму горла.

Заведзена крымінальная справа. Затрыманыя маці і яе знаёмы.

У сям'і выхоўваецца двое старэйшых дзяцей — хлопчыкі 4-х і 6-ці гадоў. Сям'я стаіць на ўліку сацыяльна небяспечных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0