Сустаршыню аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Паўла Севярынца, а таксама актывістаў апазіцыі Змітра Дашкевіча, Ганну Шапуцьку і Дзяніса Урбановіча выклікаюць раніцай 29 кастрычніка ў Бараўлянскі аддзел міліцыі Мінскага РУУС «у якасці ўдзельнікаў крымінальнага працэсу», піша Радыё Свабода.

Пра гэта паведаміў Павел Севярынец. Палітык адзначыў, што ў позве, якую ён атрымаў па пошце, не пазначана, які статус ён мае. Таксама незразумела, пра якую крымінальную справу ідзе гаворка. Паводле слоў Севярынца, ён мае намер праігнараваць выклік.

Ганна Шапуцька мяркуе, што выклік можа быць звязаны з актыўнасцю ўдзельнікаў кампаніі ў абарону Курапат і байкоту рэстарану «Паедзем паядзім», збудаванага ля ўрочышча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?