Андрэс Опэр

Цэнтарфорвард і найлепшы бамбардзір зборнай Эстоніі па футболе Андрэс Опэр заклікае прэм’ер‑міністра Андруса Ансіпа падаць у адстаўку з прычыны эканамічнага крызысу, паведамляе postimees

У сёньняшнім нумары газэты Цэнтрысцкай партыі Kesknädal надрукаваны артыкул Опэра, у якім ён праводзіць паралелі паміж палітыкай і спортам.

«Калі звальняюць трэнера, які прывёў каманду ў ніжэйшую лігу, так і прэм’ер‑міністар Ансіп павінен узяць на сябе адказнасьць і сысьці ў адстаўку»,
— піша Опэр, якога тройчы ўзнагароджвалі тытулам найлепшага футбаліста Эстоніі.

Опэр уступіў у Цэнтрысцкую партыю ў 2006 годзе.

«Страты, якія апошнім часам панесла наша эканоміка, пацьвярджаюць, што стратэгіі Ансіпа не працуюць, — піша Опэр. — Паколькі Ансіп таксама спрабуе перанесьці адказнасьць на плечы сваіх партнёраў па кааліцыі, то ён несумленны чалавек і таму не гатовы для пасады «галоўнага трэнера» Эстоніі».

***

Андрэс Опэр нарадзіўся 7 лістапада 1977 г. у Таліне. Выступаў за «Флору» (Талін), дацкі «Ольбарг», «Тарпэда» Маскву, зь лета 2005 г. гуляе ў Галяндыі, абараняючы колеры «Роды» з Керкрадэ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0