Нецвярозы мужчына заснуў у аўтобусе і прачнуўся толькі тады, калі кантралёр папрасіла ў яго талончык. Мужчына працягнуў тыя, што былі ў кішэні, але патрэбнага сярод іх не знайшлося.

Кіроўца ўбачыў, што кантралёр ужо некаторы час не адыходзіць ад аднаго з пасажыраў, таму на прыпынках адкрываў толькі тыя дзверы, якія былі далей ад безбілетніка.

Раптам мужчына ўдарыў кантралёра нагой вышэй сцягна. Абураная жанчына накіравалася да кабіны кіроўцы. Безбілетны пасажыр, патрабуючы выпусціць яго з аўтобуса, ішоў за ёй. Па дарозе ён паспеў яшчэ некалькі разоў ударыць жанчыну ў плячо, а потым схапіў яе за вопратку і стаў штурхаць у бок, вызваляючы сабе дарогу да пярэдніх дзвярэй.

У канфлікт умяшаўся кіроўца. Ён запатрабаваў, каб мужчына супакоіўся. Праз пару хвілін прыехала міліцыя і павезла агрэсіўнага пасажыра ў аддзел для разбіральніцтва. Штраф за безбілетны праезд ён заплаціў.

А пасля суда — яшчэ больш за 1700 рублёў за гвалт у дачыненні да службовай асобы. Віну мужчына прызнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?