Іван Баранчык меў відавочную перавагу на працягу ўсяго бою супраць шведа Энтані Йігіта. А затым каманда суперніка беларуса вырашыла не выпускаць баксёра на восьмы раунд праз атрыманыя пашкоджанні.
Іван Баранчык — другі чэмпіён свету ў першай паўсярэдняй вазе з Беларусі. Раней тытулам WBA завалодаў Кірыл Рэліх, які ўжо выйшаў у паўфінал WBSS, перамогшы расіяніна Траяноўскага.
У паўфінале турніру Баранчык сустрэнецца з пераможцам бою Джош Тэйлар — Раян Марцін, які пройдзе на наступным тыдні. Рэліх сустрэнецца з амерыканцам Рэджысам Прагрэйсам, які ў нядзелю перамог па ачках Тэры Флэнагана.