Фота ФК «Дынама» Брэст

Фота ФК «Дынама» Брэст

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Сяргей Гурэнка ацаніў якасць поля на стадыёне «Дынама» у матчы з брэсцкімі аднаклубнікамі (1:1), перадае Tribuna.com

«Мы прывыклі гуляць не ведаючы, дзе наш стадыён. Сёння прыехалі на гульню … А тут я не ведаю што … Конніца Будзёнага праскакала? Для нас гэта быў нонсэнс. Я выйшаў на поле і яго не пазнаў. Так, стадыён «Дынама», але гэта не наша арэна. Нам таксама, напрыклад, перад супернікам крыўдна, што такое поле. Але гэта не нашы праблемы. Мы арандуем гэта поле, хоць яно «дынамаўскае». І мы ніяк не можам паўплываць, што тут адбываецца. Было б іншае поле, і гульня была б больш якаснай і спадабалася б заўзятарам», —- сказаў Гурэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0