ced.by
Аляксандр Турчын падкрэсліў — у будучыні праходжанне тэхагляду адвяжуць ад выплаты дарожнага падатку. Пра гэта першы намеснік прэм'ер-міністра заявіў у інтэрв'ю «Галоўнаму эфіру» на тэлеканале «Беларусь 1».
Беларусы вось ужо чатыры гады выплачваюць дзяржпошліну за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Яна разлічваецца зыходзячы з масы аўтамабіля і не залежыць ад года выпуску або маркі аўто і выплачваецца да праходжання тэхагляду ў поўным аб'ёме. У сувязі з гэтым шматлікія аўтамабілісты сталі ігнараваць тэхагляд, нягледзячы на штрафы.
У інтэрв'ю першы намеснік прэм'ер-міністра падкрэсліў, што сума падатку застанецца ранейшай.
«Прынцып: ездзіш — плаці. Выехаў на машыне, у цябе павінна быць аплата гэтай дзяржпошліны, калі ласка, на месяц. Мінімальны перыяд — месяц. Ездзіш месяц, калі ласка, заплаці за месяц. Калі ты плаціш адразу за год, будзе паніжальны каэфіцыент. Каля 80% ад гэтай сумы. Мы адвяжам яе ад выплаты тэхагляду», — заявіў Аляксандр Турчын.
Нагадаем, першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын ўзначальвае міжведамасную рабочую групу па выпрацоўцы ўзгодненага рашэння па пытаннях вызначэння парадку збірання дзяржпошліны за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху, ўстанаўлення кантролю за яе выплатай. З парадкам выплаты дарожнага збору вызначацца да 1 лютага.