Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае, што ў грамадстве заўсёды высокія запыты на справядлівасць. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з актывам БРСМ — сучасным прадаўжальнікам традыцый ВЛКСМ, піша БелТА.
Кіраўнік дзяржавы раскрыў гэтую тэму на прыкладзе нядаўніх сацыялагічных даследаванняў у Расіі, падчас якіх людзі на першае месца паставілі пытанні справядлівасці. Гэтае пытанне заўсёды ляжала ў аснове палітыкі, якая праводзіцца ў сучаснай Беларусі.
«Людзі патрабуюць справядлівасці. Вось наша ідэалогія, якой мы павінны прытрымлівацца», — падкрэсліў беларускі кіраўнік.