БелТА

БелТА

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з актывам БРСМ.

«Мы жывём у вельмі складаны перыяд пераходу ад аднаго да другога. Праўда, да гэтага часу не ўсе вызначыліся, ад чаго да чаго мы пераходзім. Таму мы асабліва гучна не заяўляем у Беларусі пра тое, ад чаго да чаго мы ідзём. Мы проста жывём спакойна і ўдасканальваем тое, што ў нас ёсць і робім свет лепшым. Мы не выкідваем ўсё тое добрае, што было ў нашай гісторыі, — падкрэсліў беларускі кіраўнік. — Я нідзе не кажу, што мы ідзём ад планавай эканомікі да рынкавай».

Ён звярнуў увагу на высокую ступень нявызначанасці таго, што адбываецца ў свеце, асабліва ў апошнія месяцы і год. «Нават нашы суперлібералы пахіснуліся ў гэтых ацэнках, і ўжо таксама не гавораць пра нейкі рынак. Але тое, што грамадства зараз палявела, асабліва на постсавецкай прасторы — гэта факт. І літаральна ў найбліжэйшай будучыні вы гэта ўбачыце. Не будзе ўжо тых радыкальных змяненняў, заклікаў да гэтых радыкальных змен», — упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

«Народы, асабліва нашы славянскія, адкінулі гэты радыкалізм. І тое, што мы не пабеглі тады ў гэты шалёны радыкальны рынак, мы ад гэтага выйграем яшчэ. Мы і так выйгралі тое, што не пайшлі па радыкальным шляху, але будзе яшчэ лепш», — рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?