Фота Волі Афіцэравай

У міліцыі Менскага раёну пачалі праверку па заяве ўласьнікаў забаўляльнага комплексу ля Курапацкага мэмарыялу, піша Радыё Свабода.

Сустаршыня БХД, абаронца Курапатаў Павал Севярынец паведаміў Свабодзе, што кіраўніцтва рэстарана «Паедзем паядзім» падало ў Бараўлянскае аддзяленьне міліцыі Менскага раёну заяву аб завядзеньні крымінальнай справы супраць абаронцаў Курапатаў.

У заяве, паводле зьвестак Паўла Севярынца, фігуруюць чацьвёра актывістаў. Гэта сам Севярынец, а таксама Зьміцер Дашкевіч, Ганна Шапуцька і Дзяніс Урбановіч.

«Пра гэта сёньня мне паведаміў участковы міліцыянт Алег Чырук. Ён сказаў, што справа яшчэ не заведзеная, але паводле заявы распачатая праверка. У якім мы статусе, падазроных ці сьведак, міліцыянт не сказаў. Таксама ўчастковы не сказаў, паводле якога артыкулу можа быць заведзеная крымінальная справа. Маўляў, усё вырашыцца па выніках праверкі».

Як паведаміў Павал Севярынец, днямі ён зь іншымі актывістамі зьбіраецца падаць у міліцыю сустрэчную заяву на ўласьнікаў рэстарана.

«Ёсьць шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэксу, якія, як мы лічым, былі парушаныя і цяпер парушаюцца ўласьнікамі гэтай установы. Неўзабаве мы ўсё гэта агучым», — сказаў Павал Севярынец

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?