29.10.2018 / 17:39

Лукашэнка падтрымаў ідэю, каб кожнай беларускай сям'і падарыць чырвона-зялёны сцяг а вам трэба? 125

Фота Сяргея Гудзіліна

Прадстаўнікі БРСМ падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам рабілі шмат прапаноў, і адна з іх тычылася больш шырокай папулярызацыі дзяржаўнай сімволікі краіны, піша БелТА.

У прыватнасці, удзельніца сустрэчы Анастасія Лапко распавяла пра тое, што падчас узыходжання на самыя высокія горы Еўропы і Афрыкі, Эльбрус і Кіліманджара, яны з мужам з гонарам узнялі там дзяржаўны сцяг Беларусі, які стаў сямейнай рэліквіяй. Прадстаўнік БРСМ прапанавала больш шырока папулярызаваць сімволіку краіны. На яе думку, беларускі сцяг павінен быць у кожнай сям'і, і прапанавала зрабіць пры будучым перапісе насельніцтва такі падарунак у кожны дом.

Анастасия Лапко. Фото: ctv.by.

Кіраўніку дзяржавы спадабалася гэтая прапанова: «Гэта добрая ідэя, мы не проста падумаем, а рэалізуем яе».

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што традыцыя шырока папулярызаваць нацыянальную сімволіку ёсць у многіх краінах.

4
яя / Адказаць
29.10.2018 / 12:39
Нет. Давайте просто купим нормальные пеленки в роддома.
3
Ганьба прагніўшаму палітбюро! / Адказаць
29.10.2018 / 12:39
піляць-піляць да распіліць не могуць.
7
Юрась / Адказаць
29.10.2018 / 12:42
Беларускі сцяг, калі ён раптам не ведае, - бел - чырвона - белы! 
Паказаць усе каментары/ 125 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру