толькі без фармальнага членства. Эўракамісія прапануе Беларусі пагадненьне аб асацыяцыі і супольным рынку. Для гэтага краіне трэ будзе пераняць усе заканадаўчыя акты ЭС і прызнаць вэрдыкты Эўрапейскага суду. Бюджэт Усходняга партнёрства складзе 2,1 млрд эўра.

Еўракамісія мае намер прапанаваць шасці постсавецкім краінам, у тым ліку Беларусі, заключыць пагадненне аб асацыяцыі і стварэнні новай еўрапейскай эканамічнай зоны, якая павінна стаць базай для развіцця агульнага ўнутранага рынку.

Цяперашняя формула Усходняга партнёрства — «27+5(6)». Паўнавартасны ўдзел у ім Беларусі пакуль пад пытаннем. Рашэнне адносна Беларусі будзе прымацца вясной у залежнасці ад дэмакратычнага прагрэсу краіны.

Сваім праектам Еўракамісія адказвае на ініцыятыву Польшчы і Швецыі аб пашырэнні супрацоўніцтва з Арменіяй, Азербайджанам, Беларуссю, Грузіяй, Малдовай, Украінай.

У праекце прапановы Еўракамісіі зазначаецца, што новыя пагадненні аб асацыяцыі будуць падобныя на дакументы, падпісаныя з Літвой і Польшчай перад пашырэннем ЕС у 2004 годзе, але не будуць утрымліваць планаў аб членстве ў Еўрасаюзе. Між іншым, пагадненне заклікана заявіць пра салідарнасць ЕС і прызнаць еўрапейскія памкненні краін Усходняй Еўропы.

Так, пагадненне прадугледжвае стварэнне адзінай зоны свабоднага гандлю для развіцця агульнага ўнутранага рынку,

падобнай на Еўрапейскую эканамічную зону, якую сёння ЕС дзеліць з Ісландыяй, Ліхтэнштэйнам і Нарвегіяй.
Для гэтага шэсць постсавецкіх дзяржаў павінны будуць пераняць усе заканадаўчыя акты ЕС і прызнаць вердыкты Еўрапейскага суда.

Еўракамісія прапануе адкрыццё візавых цэнтраў для атрымання шэнгенскіх віз, паступовае спрашчэнне візавага рэжыму і зніжэнне кошту віз, а ў доўгатэрміновай перспектыве — увядзенне бязвізавага рэжыму. Бюджэт Усходняга партнёрства складзе 2,1 млрд. еўра, без уліку страты 75 млн. еўра ад адмены віз.

Для арганізацыі энергетычнай бяспекі ў прапанове прадугледжана падпісанне мемарандума, каб энергетычнай транспартнай сістэмай сумесна маглі кіраваць пастаўшчыкі, транзітныя краіны і спажыўцы.

Чакаецца, што 3 снежня прапанова Еўракамісіі будзе афіцыйна абнародавана, а 11 снежня — уключана ў палітыку ЕС на Еўрапейскім саміце кіраўнікоў краін аб’яднанай Еўропы. У чэрвені 2009 года прапануецца правесці саміт Усходняга партнёрства, а потым праводзіць рэгулярныя сустрэчы чыноўнікаў краін ЕС і Усходняй Еўропы.

Канкрэтныя прапановы па напаўненні Усходняга партнёрства Еўракамісія прэзентуе вясной 2009 года.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0