Яндэкс.Надвор'е пачало паказваць у Беларусі карту ападкаў. На карце відаць, дзе ў найбліжэйшы час пойдзе снег або дождж. Дзякуючы гэтаму карыстальнікі змогуць, напрыклад, паглядзець, накрые залева цэнтр горада ці абміне.
Прагноз ападкаў разлічваецца на дзве гадзіны наперад па дзесяціхвілінных інтэрвалах: можна паглядзець, дзе будуць ападкі праз дзесяць, дваццаць, трыццаць хвілін і гэтак далей. На галоўнай старонцы сэрвісу выводзяцца папярэджанні, якія дапамагаюць зразумець прагноз, не адкрываючы карту:
«Дождж пачнецца на працягу паўгадзіны» або, напрыклад, «У наступныя дзве гадзіны дождж са снегам не спыніцца».
Карта ападкаў не толькі дапамагае не патрапіць пад дождж — за ёй бывае цікава паназіраць. Напрыклад, можна паглядзець, за які час непагадзь дабіраецца ад Мінска да Магілёва, ці высветліць, у які бок дажджавыя хмары рухаюцца часцей.
Для прадказанні ападкаў Яндэкс выкарыстоўвае спадарожнікавыя здымкі, якія атрымлівае кожныя некалькі хвілін. Нейронная сетка апрацоўвае фатаграфіі атмасферы, зробленыя з космасу, і прадказвае перамяшчэнні абласцей ападкаў.
Проста зараз жыхары Беларусі могуць убачыць карту ападкаў у дадатку Яндэкс для iOS і Android і на сайце yandex.ru/pogoda. У дадатку Яндэкс.Надвор'е карта запрацуе ў хуткім часе.