У чэмпіянаце КХЛ мінскае «Дынама» прайграла 11-ы матч запар. Сёння «зубры» на «Мінск-Арэне» прайгралі «Амуру» з лікам 3:6.
У «Дынама» — апошняе месца ў Заходняй канферэнцыі з 12 баламі, каманда з 22 матчаў выйграла толькі ў чатырох.
Адставанне ад восьмага месца складае 7 балаў.
Наступны матч — з кітайскім «Куньлунем».