Кіраўніцтва мадрыдскага «Рэала» звольніла галоўнага трэнера каманды Хулена Лапетэгі. Аб гэтым паведамляецца на сайце клуба.

В.а. трэнера прызначаны Сант'яга Салары.

Лапетэгі стаў галоўным трэнерам «Рэала» пасля сыходу з клуба Зінедзіна Зідана, які выйграў тры запар Лігі чэмпіёнаў.

Сёння ў чэмпіянаце Іспаніі «Рэал» ідзе на 9-м месцы, а ў нядзелю разгромна саступіў «Барселоне» з лікам 1:5.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0